01:46
ГАСПАДАРЧЫ СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ ІСК ПРАДПРЫМАЛЬНІКА З ВЕТКІ ДА МЯСЦОВАГА РАЙВЫКАНКАМА
Бізнэсовец патрабаваў прызнаць рашэнне мясцовых чыноўнікаў аб пераносе рынка нядзейсным і спагнаць з выканаўчага камітэта судовыя выдаткі. Аднак гаспадарчы суд іск адхіліў.
Стары рынак знаходзіўся каля аўтастанцыі, што, на думку прадпрымальніка, было значна зручней для прадпрымальнікаў і пакупнікоў. Прымаючы рашэнне аб пераносе, выканкам не звярнуў увагу на 700 подпісаў у абарону старога рынка і з 1 чэрвеня забараніў гандаль каля аўтастанцыі. Падтрымаць калегу ў суд прыйшлі некалькі дзесяткаў веткаўскіх прадпрымальнікаў.

Новы рынак, па іх словах, дагэтуль не ўладкаваны. Праўда, значная колькасць гандляроў ўсё ж перанесла за свой кош свае шапікі на новае месца і працуе. Астатнія прастойваюць і спрабуюць дамагчыся, каб рынак пакінулі на старым месцы.

Суд паведаміў Сіманенкаву, што ягоны іск да Веткаўскага райвыканкама цалкам адхілены, але матывіровачнаую частку не агучыў. Яе змест стане вядомы праз некалькі дзён, калі прадпрымальнік атрымае судовае рашэнне пісьмова.

Сіманенкаў мае намер судзіцца з чыноўнікамі далей.
Категория: Городские новости | Просмотров: 1038 | Добавил: redactor | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
close