Культура Ветки и Ветковского района
Ветка – раённы цэнтр на паўднёвым поўдзені Беларусі. Знаходзіцца на усходзе Гомельскай вобласці. Сёння Ветка звязана аўтадарогамі з Гомелем, Добрушам, Чачэрскам. Насельніцтва – каля 9000 жыхароў (1992 год). Паводле адной з гіпотэз, Ветка названа па аднайменным востраве, утвораным р, Сож і невялікай затокай.
У пачатку XVIII ст. Ветка – буйное пасяленне гарадскога тыпу з самакі0раваннем, шырокімі гандлёвымі сувязямі, акружанае шматлікімі слабодамі, манастырамі і скітамі. Манастыры і скіты з’яўляліся цэнтрамі пашырэння пісьменства, развіцця мастацтва іканапісу, якое прыносіла значны даход. У XVIII ст. у Ветцы сфарміраваліся своеасаблівасці іканапісу і афармлення рукапіснай кнігі. Веткаўцы падтрымлівалі сувязі з Масквой, Пецярбургам, Кіевам і іншымі гарадамі, куды адходзілі на промысел муляры, разьбяры і іншыя рамеснікі. Сфарміравалася самабытная школа веткаўскай разьбы – своеасаблівае спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору. Тутэйшых іканапісцаў стараверскія цэнтры запрашалі да пачатку XX ст. Жыхары займаліся земляробствам, гандлем, саматужнымі промысламі: сталярным, бандарным, шавецкім, кравецкім і інш. У 1868 адкрыты жаночае, у 1874 мужчынскае народныя вучылішчы.
Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці. Менавіта ён захаваў мноства помнікаў культуры Веткі і Веткаўскага раёна. Нават будынак самога музея паказвае некаторыя заняткі мясцовых жыхароў: брама, веснічкі, ганак, дзверы, аздобленыя разьбою па матывах арнаментаваных заставак і буквіц веткаўскіх рукапісаў, выкананы Шкляравым і іншымі супрацоўнікамі музея. У музеі 5,6 тысяч экспанатаў, якія характарызуюць народную культуру і побыт, традыцыі мастацтва і промыслы Веткаўшчыны. Гэта старадрукі XVI – XVIII ст., рукапісы пач. XVI – XX ст, абразы пач. XVII – XX ст., дзелавая перапіска майстроў, рахункі, старадаўняя і сучасная разьба па дрэве, чаканка і гравіроўка па метале (абклады на абразах), ліццё, шыццё золатам, жэмчугам і бісерам, разнастайныя інструменты майстроў і рамеснікаў, калекцыя меднага посуду і самавараў, узоры мастацкага ткацтва, вышыўкі, народны касцюм, творы жывапісу народных мастакоў. Экспазіцыя мае раздзелы “Слабада”, “Кірмаш”, “Манастыр”, “Рака”, у якіх размешчаны тэматычна аб’яднаныя кампазіцыі з элементамі дыяграмы: “Бакалейная крама”, “Гандлёвы рад”, “Пераплётная”, “Карабейнік”, “Кузня”, “Майстэрня цесляра”, “Бібліятэка”, “Памяць зямлі” і інш. У “Бібліятэцы” і “Пераплётнай” экспануюцца старадрукі: “Евангелле вучыцельнае” І. Фёдарава і П. Мсціслаўца (Заблудаў, 1569), “Апостал” Фёдарава (Львоў, 1574) і іншыя. Кнігі XVIII ст. прадстаўлены пераважна выданнямі старавераў.
Па запісах на кнігах (даравальных, купчых) скаладзена і экспануецца карта “Шлях кніг на Ветку”. У калекцыі рукапісных кніг пач. XVI – пач. XX ст. пераважна рукапісы крукавага нотнага пісьма, якія паводле спосабу афармлення адносяцца да гусліцкай, лексінскай (паморскай) і веткаўскай школ. Калекцыі іканапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўключаюць работы мясцовых майстроў рознага часу: Р. Рагаткіна (іканапіс), Р. Свяшчэннікава (чаканка), М. Смірновай (шыццё бісерам), П. Кастылёва (разьба па дрэве) і інш. Творы мастацкага ткацтва прадстаўлены старадаўнімі і сучаснымі ўзорамі ручнікоў, абрусаў і хустак з в. Неглюбка, пас. Рэпішча і іншых куткоў Веткаўшчыны, дзявочымі і жаночымі нар. строямі.



Источник: http://referat.np.by/
Категория: Ветка | Добавил: redactor (13.11.2007) | Автор: Андрей Мудревский W
Просмотров: 1466 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
close